Трагічны выпадак здарыўся 17 лютага каля возера Едзі піша «Астравецкая праўда».
Пра здарэнне ў Астравецкі РАНС каля 11.30 паведамілі відавочцы. Да месца выкліку выехалі работнікі МНС і Асвода.
Аднак, яшчэ ў працэсе размовы дыспетчара са сведкам стала зразумела, што два мужчыны, якія праваліліся пад лёд, патанулі.
Пра абставіны трагедыі відавочца распавёў, што на вадаёме насупраць возера Едзі ў яго і загінулых былі ўсталяваныя снасці для лоўлі шчупака. Яны адправіліся іх здымаць.
Каб падысці да патрэбнага месца, мужчыны пераадолелі балоцістую частку вадаёма, па пракладзеных дошках. Далей быў лёд. А пад ім глыбіня – больш за чатыры метры.
Бачачы ненадзейны стан лёду, сведка трагедыі паспрабаваў адгаварыць сяброў ад небяспечнай рыбалкі. Тыя яго не паслухалі.
Спачатку наперад ступіў адзін і праваліўся. Другі кінуўся, каб дапамагчы яму. І таксама праваліўся. Трэці стаў выклікаць ратавальнікаў.
Загінулыя – 29-гадовы і 24-гадовы мужчыны. Яны працавалі жывёлагадоўцамі на ферме «Страча» ў КСУП «Міхалішкі». Адзін з іх быў мясцовым, другі – з Мядзельскага раёна.
• Текст доступен на языке: Русский