Падчас рэйду, што міліцыя Маладзечна ладзіла ад 7 па 14 лютага, знайшлі чарговага мясцовага самагоншчыка.
У 27-гадовага жыхара вёскі Вязавец канфіскавалі больш за дзевяць тон брагі і 80 літраў самагону. Сваю вытворчасць фігурант наладзіў у гаспадарчай пабудове на дачным участку ў гэтай жа вёсцы.
Па інфармацыі міліцыі, аб вытворчасці быў ўстойлівы хмельны пах у акрузе. Чатыры каністры, кожная аб’ёмам па 20 літраў, з гатовым напоем знайшлі ў хлеве. У суседнім памяшканні – ёмістасці са спіртазмяшчальнай вадкасцю і сам агрэгат.
Адпрацаваны прадукт зліваўся ў закапаную ў зямлю бочку за пабудовай. Па словах самога гаспадара, партыю самагону ён зрабіў днём раней і ўвесь напой быў прызначаны выключна для асабістых патрэб.

Аднак вялікія маштабы здабычы дазваляюць зрабіць выснову, што рыхтаваў мужчына сурагат не для сябе. Тоны брагі і канфіскавалі і знішчылі, самагон і сам апарат канфіскавалі.
У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы па ч. 1 і ч. 2 арт. 12.43 Каап Рэспублікі Беларусь. Раней вясковец прыцягваўся да адказнасці за самагонаварэнне, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.
• Текст доступен на языке: Русский