Фота ribaku.info.

Адным з асноўных насельнікаў нашых вадаёмаў з’яўляецца шчупак звычайны. Ранняй вясной, калі пачынаецца раставанне лёду, шчупак выходзіць на водмель, каб адкласці ікру. Нераст праходзіць даволі бурна.

Ікру шчупак адкладае на леташнія расліны. Працягласць нерасту залежыць ад надвор’я і тэмпературы вады. Мінімальная тэмпература для вады нерасту шчупака складае +4 ℃. Пры спрыяльных умовах надвор’я нераст праходзіць некалькі дзён. Адна самка шчупака адкладае ад 4,5 да 240 тысяч ікрынак. Маляўкі з ікры з’яўляюцца праз 8-12 дзён пасля нерасту.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для размнажэння шчупака Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства устаноўлены пэўныя абмежаванні і забароны на лоўлю гэтай рыбы.

Так, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь лоўля шчупака забаронена ад 1 сакавіка па 15 красавіка, а па Віцебскай вобласці – ад 9 сакавіка па 25 красавіка.

Заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь устаноўленая адказнасць за парушэнне Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. За незаконную здабычу рыбы ў перыяд забароны шкода спаганяецца ў трохразовым памеры. Такім чынам, за кожнага незаконна здабытага шчупака прыйдзецца пакрыць шкоду ў суме 243 рублі.

Акрамя таго, парушальнік атрымае адміністрацыйны штраф ад 540 да 1350 рублёў, а ў выпадку прычынення шкоды ў памеры 100 і больш базавых велічынь, надыходзіць крымінальная адказнасць. У дадзеным выпадку пакаранне больш суровым, аж да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Калі Вам стала вядома аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць аб гэтым на тэлефон даверу +375(17)390-00-00 альбо па тэлефоне +375(17)975-07-40. Усю атрыманую інфармацыю абавязкова правераць.

 

• Текст доступен на языке: Русский