З 12 па 16 лютага ў Віцебску прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння.
У складзе каманды Гродзенскай вобласці згулялі баскетбалісткі Смаргонскай СДЮШАР Дзінара Бажко і Марыя Гуновіч.
Выніковае становішча каманд:
- 1 месца — Гродзенская вобласць
- 2 месца — Віцебская вобласць
- 3 месца — Мінск
- 4 месца — Гомельская вобласць
- 5 месца — Мінская вобласць
- 6 месца — Брэсцкая вобласць
- 7 месца — Магілёўская вобласць
Гродзенская вобласць перамагла ў чатырох матчах запар, што гарантавала камандзе першае месца ў турніры. Дзінара Бажко ўвайшла ў другую сімвалічную пяцёрку.