Фота narachanka.by.

Летась жыхарка вёскі Балькаўшчызна Свірскага сельсавета Сафія Сурвіла адзначала стогадовы юбілей.

А на днях да Сафіі Станіславаўны зноў завіталі госці. Справа ў тым, што нядаўна жанчына звярнулася па новы пашпарт. Уручыць дакумент да яе прыехалі начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Алег Буйчонак і старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач.