У Ашмянах кіроўца збіў пенсіянерку. Жанчына з пераломамі знаходзіцца ў бальніцы

18 лютага каля 21:30 пад коламі аўтамабіля «Шкода» аказалася мясцовая жыхарка.

40-гадовы кіроўца рухаўся па вуліцы Савецкай і пры з’ездзе на вуліцу Зарэчнае наехаў на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Дарэчы, пенсіянерка не была пазначаная святлоадбівальнымі элементамі.

У выніку наезду жанчына атрымала пераломы, з якімі яе даставілі ў бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.