Здарэнне адбылося ў Маладзечне каля 10:30 гадзін сёння, 19 лютага.
Падрабязнасці здарэння распавялі ў Маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі.
З вуліцы Магістральнай выязджалі два МАЗы. Адзін стаяў у крайняй левай паласе, другі – у сярэдняй. Абодва паварочвалі налева.
У момант павароту на Вялікі Гасцінец у бок Мінска МАЗ з паўпрычэпам з сярэдняй паласы зачапіў той МАЗ, што ехаў злева. Адбылося сутыкненне.
Некаторы час з-за аварыі рух у гэтай частцы Вялікага Гасцінца быў ускладнены.
Людзі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Абодвум кіроўцам 56 год. Кіроўца левага МАЗа маладзечанец. Кіроўца МАЗа, што выязджаў з сярэдняй паласы, з Магілёва.
• Текст доступен на языке: Русский