Здарэнне адбылося 9 жніўня мінулага года ў Іўеўскім раёне. 

27-гадовы кіроўца мікрааўтобуса перавозіў пасажыраў па маршруце «Смаргонь-Гродна». Каля 21:50 маршрутка сутыкнулася з аўтапоездам ДАФ. Ён якраз спыніўся для разварота на скрыжаванні.

У гэты момант у мікрааўтобусе было дзесяць пасажыраў, якія не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Трое з іх атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Паводле матэрыялаў справы, кіроўца меў праблемы са зрокам. Медкамісія дазволіла кіраваць транспартам толькі ў акулярах. На момант аварыі мужчына меў пры сабе акуляры, але кіраваў без іх.

• Текст доступен на языке: Русский