Зброя, якую везлі без дакументаў. Фота customs.gov.by.

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза зброі і боепрыпасаў у чыгуначным кантэйнеры. Груз ішоў на цягніку у адрас фізічнай асобы праз пункт мытнага афармлення «Маладзечна».

Згодна з дакументамі, у чыгуначным кантэйнеры з Усурыйска ў Калінінград, транзітам праз Беларусь і Літву, перамяшчаліся асабістыя рэчы, аўтамабіль і зброя. Аднак неабходных дакументаў на гладкаствольную агнястрэльную зброю 12-га калібра ў грамадзяніна не было.

Акрамя гэтага, пры правядзенні мытнаг догляду знайшлі 44 незаяўленых боепрыпасаў для  зброі. За перамяшчэння праз мытную мяжу боепрыпасаў Мінская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 333-1 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.

Незаконны груз. Фота customs.gov.by.

Боепрыпасы канфіскавалі. Зброя ўваходзіць у пералік тавараў, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС і падлягае абавязковаму дэклараванню. Перамяшчэнне такіх тавараў магчымае толькі пры наяўнасці дакумента, які выдаецца ўпаўнаважаным органам.

 

• Текст доступен на языке: Русский