Іван Літвіновіч. Фота з арфіва Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

З паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Баку вілейчука Івана Літвіновіча павіншаваў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. 

У тэлеграме, накіраванай на адрас спартсмена, адзначаецца, што ў гэтым годзе Кубак свету сабраў 150 лепшых спартсменаў з 30 краін, у тым ліку дзеючых і экс-чэмпіёнаў свету і Еўропы.

«Пасля заваёвы двух медалёў на чэмпіянаце свету ў 2019 годзе Вы сёння пацвердзілі статус аднаго з наймацнейшых спартсменаў, стаўшы срэбным прызёрам у самым прэстыжным відзе праграмы, індывідуальных скачках», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Турчын адзначыў: «Упэўнены, мы яшчэ не раз пачуем аб бліскучых выступах і ўбачым Вас на вышэйшых прыступках п’едэстала гонару». Кіраўнік вобласці пажадаў вілейскаму батутысту моцнага здароўя, дабрабыту, новых спартыўных поспехаў і перамог.