Юныя выратавальнікі.

Заключны этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» ладзіць сёння Маладзечанскі ГРАНС у гандлёвым цэнтры «Тройка».

Акцыю ладзілі ў некалькі этапаў. Сустрэчы і гутаркі праходзілі ў РАУС, установах адукацыі, працоўных калектывах.

Правілы пажарнай бяспекі для маленькіх.

– Падчас акцыі мы нагадваем пра пажарную бяспеку, – кажа інспектар прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат. – Нягледзячы на тое, што мы праводзім шмат прафілактычных мератпрыемстваў, пажары ўсё ж здараюцца. Ад пачатку года на Маладзечаншчыне адбылося 11 пажараў. На адным з іх загінуў чалавек.

Валяеціна Сопат (першая злева) і раставая лялька распавялі наведвальніцы цэнтра пра пажарную бяспеку.

Па словах інспектара, асноўная прычына пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Сюды ўваходзіць курэнне ў ложку, няправільнае выкарыстанне электрапрыбораў і печак.

Разам з Валянцінай Сопат пра бяспеку наведнікам гандлёвага цэнтра распавядалі юныя выратавальнікі – вучні Маладзечанскай школы №4.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский