Упраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкам узнагародзілі діпломам I ступені па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў Гродна за 2019 год.

Такую ацэнку далі на падставе аналізу цэлага шэрагу паказчыкаў, пачынаючы ад якасці адукацыі (перамогі на конкурсах, алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях, паспяховасці на ЦТ) і заканчваючы аховай працы.

Важную ролю адыграла таксама інфармацыйнае, метадычнае і кадравае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, аховы правоў дзяцінства і іншыя напрамкі дзейнасці.