У падвале аднаго з дамоў Смаргоні выявілі снарад меркавана Другой сусветнай вайны

У Смаргоні ў падвале шматкватэрнага дома №71 па вуліцы Савецкай работнікі ЖКГ 18 лютага выявілі снарад меркавана часоў Другой сусветнай вайны.

Намеснік начальніка Смаргонскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Антон Курыловіч распавёў, што па гэтым адрасе работнікі камунальнай службы мянялі цеплаізаляцыю труб.

— У нейкі момант яны звярнулі ўвагу, што ўздоўж трубы ляжыць даўгаваты прадмет, падобны на снарад. Выклікалі міліцыю. Паведамленне ў дзяжурную частку Смаргонскага РАУС паступіла ў 10:47. На месца знаходкі прыехалі работнікі ваенкамата і сапёры вайсковай часткі з Астраўца. Сапёры вывезлі небяспечную знаходку і знішчылі. Боепрыпас меркавана аказаўся снарадам часоў Вялікай Айчыннай вайны калібра 7,76 мм. Пагрозу небяспечная знаходка людзям не ўяўляла.