Ілюстрацыйнае фота. Здымак Маладзечанскага РАУС.

У Маладзечанскі РАУС звярнуўся 31-гадовы гараджанін, які захацеў здаць у міліцыю гладкаствольную агнястрэльную зброю «ТОЗ». Мужчына распавёў, што рарытэтны арсенал знайшоў на гарышчы дачнага дома ў вёсцы Селеўцы Маладзечанскага раёна, пры навядзенні парадку.

Па яго здагадках, знаходка належыць прадзеду, які памёр каля 30 гадоў назад. Міліцыянеры канфіскавалі зброю. Цяпер праводзяць праверку, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскайга РАУС Юлія Крук.

Як паведамілі ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага РАУС, за мінулы год жыхары рэгіёну добраахвотна здалі ў міліцыю чатыры адзінкі незарэгістраванай зброі, канфіскавалі каля 180 боепрыпасаў.

Па факце незаконнага захоўвання арсенала ўзбудзілі тры крымінальныя справы. Згодна з арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь за незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі грамадзянам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Міліцыя нагадвае, што грамадзянам забаронена захоўваць і выкарыстоўваць знойдзеную альбо перададзеную зброю, уласнікамі якой яны не з’яўляюцца.

РАУС звяртае ўвагу! Калі Вызнайшлі ў доме зброю, што застаўся пасля смерці сваякоў, яе ў абавязковым парадку трэба здаць у органы ўнутраных спраў. Нелегальныя ўладальнікі гладкаствольнай зброі могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, наразной – да крымінальнай.

Асобы, якія добраахвотна здалі няўлічаны арсенал, вызваляюцца ад адказнасці. Аб жаданні добраахвотнай здачы арсенала, а таксама інфармацыю пра незаконнае захоўвання зброі, боепрыпасаў і выбуховых прылад, Вы можаце паведаміць у РАУС па тэлефоне 102, (8-0176) 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная служба), 77-01-67 (інспектар па дазвольнай рабоце) альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский