Фота naviny.by.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, спынення фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення ДАІ Маладзечна ад 21 да 24 лютага праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».

У рамках гэтай акцыі міліцыянеры правядуць прафілактычныя выступы ў працоўных калектывах, на АЗС.

Нарады ДПС ДАІ сумесна з супрацоўнікамі іншых службаў міліцыі правядуць рэйды па адпрацоўцы тэрыторыі, выяўленні і спыненні фактаў кіравання ў стане алкагольнага ап’янення. Адпрацуюць таксама месцы масавага адпачынку грамадзян.

Летась у Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася 82 ДТЗ. Ад пачатку гэтага года супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці выявілі 362 факты кіравання ў стане ап’янення.

У Маладзечанскім раёне за мінулы перыяд 2020 года зарэгістравалі дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў, дзевяць атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Па віне нецвярозых кіроўцаў на Маладзечаншчыне здарэнняў не зарэгістравалі.

Ад пачатку года супрацоўнікі аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС затрымалі 33 кіроўцы ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта на шэсць больш, чым за такі ж перыяд  мінулага года.

Калі вы сталі сведкам альбо відавочцам кіравання ў стане алкагольнага ап’янення, альбо ведаеце дакладна пра асоб, схільных да такіх дзеянняў, просьба паведаміць па тэлефлнах (8 0176) 77-16-56 або GSM 102.

• Текст доступен на языке: Русский