ДАІ Маладзечна. Фота molodechno.minsk-region.by.

Каб кіроўцы не пакідалі месца ДТЗ ДАІ Маладзечна 28 лютага праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Скажы абыякавасці «не».

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна за мінулы перыяд 2020 года зарэгістравалі дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў. У іх адзін чалавек загінуў, дзевяць атрымалі цялесныя пашкоджанні. Па віне нецвярозых кіроўцаў дарожна-транспартныхздарэнняў не зарэгістравалі.

Здараюцца выпадкі, калі кіроўца пакідае месца ДТЗ. Па заключэннях экспертаў, некаторыя пацярпелыя паміралі ад вялікай страты крыві. Калі б кіроўца своечасова дапамог ім, бяды б магло не здарыцца. Таму адным з накірункаў службы ДАІ з’яўляецца раскрыццё такіх ДТЗ і іх прафілактыка.

Падобныя ДТЗ часта здараюцца ў цёмны час сутак. Кіроўца, баючыся быць абвінавачаным, або ў стане афекту збягае з месца аварыі і забываепра чалавека, якому патрэбная дапамога.

ДАІ дасканальна правярае такія выпадкі. І вельмі часта вінаватым у здарэнні аказваецца не кіроўца, а пешаход. Але як толькі кіроўца пакіне месца здарэння, ён аўтаматычна становіцца злачынцам і яго пакараюць згодна з артыкуламі Крымінальнага кодэксу.

Яшчэ адзін від дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх кіроўцы часам хаваюцца – гэта  няўлічаныя ДТЗ – без пацярпелых, дзе нанесены толькі матэрыяльны ўрон.

Дадзеныя аварыі кардынальна адрозніваюцца ад здарэнняў з пацярпелымі і, як правіла, адбываюцца ў месцах, дзе шмат людзей, транспартных сродкаў на аўтастаянках рынкаў альбо жылых дамоў.

Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, кіроўца, які пакінуў месца здзейсненага дарожна-транспартнага здарэння, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.17 ч. 2. Яго могуць пакараць штрафам або пазбавіць права кіравання транспартнымі сродкамі да двух гадоў.

Калі пешаход стаў прычынай аварыі і пакінуў месца здарэння, то ў дачыненні да яго накладаецца штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь.

ДАІ Мінскай вобласці нагадвае, што ў выхадныя дні здзяйсняецца найбольш аварый у параўнанні з астатнімі днямі тыдня. Асабліва цяжкімі наступствамі характарызуюцца ДТЗ, звязаныя з парушэннем правілаў абгону, а галалёд накладвае свой негатыўны адбітак на дарожную абстаноўку.

ДАІ засцерагае кіроўцаў ад неабдуманых манеўраў, просіць не спяшацца і выконваць правілы дарожнага руху.