30 сакавіка – 5 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў і ўсіх ахвотных на вясеннія Дні адкрытых дзвярэй у Вільні.

Мерапрыемства адбудзецца ў навучальным корпусе ЕГУ — у будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні. Пры рэгістрацыі да 23 лютага абітурыенты атрымаюць візавую падтрымку.

Падчас Дней адкрытых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі дазнаюцца аб новых і абноўленых бакалаўрскіх праграмах «Еўрапейская спадчына», «Візуальны дызайн», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама аб праграме непарыўнага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскайга саюза». Таксама абітурыенты на практыцы даведаюцца, як ажыццяўляецца ў ЕГУ  навучанне па мадэлі свабодных мастацтваў (англ. liberal arts), што дазваляе максімальна раскрыць крэатыўны і акадэмічны патэнцыял студэнтаў і развіць навыкі крытычнага мыслення і адаптыўнасці.

У 2020 годзе ЕГУ прапаноўвае гранты для грамадзянаў Беларусі для частковага ці поўнага пакрыцця выдаткаў на навучанне. Для атрымання гранту абітурыенту неабходна даслаць на спецыяльны конкурс сваё партфоліа. Партфоліа складаецца з творчых, навуковых ці сацыяльных дасягненняў. Падчас Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты могуць наведаць шэраг практычных заняткаў і разам з выкладчыкамі і студэнтамі дэпартаментаў стварыць свой першы творчы прадукт ці папоўніць сваё партфоліа.

У чым жа можа сябе паспрабаваць абітурыент на працягу тыдня?

  • Маляванне, кампазіцыя, фатаграфія, пясочная анімацыя, 3D-анімацыя, стварэнне і апрацоўка відэа.
  • Зняць ролік або напісаць маналог, прысвечаных адной са значных дат еўрапейскай спадчыны: 250-й гадавіны са дня нараджэння Людвіга ван Бетховена, 755-я гадавіна са дня нараджэння Дантэ Аліг’еры, 500 гадоў з пераезду Францыска Скарыны ў Вільню.
  • Стаць студэнтам на тыдзень — усім абітурыентам будуць адкрытыя ўсе заняткі і магчымасці для студэнтаў.
  • Наведаць Медыялабараторыю (Mediahub) ЕГУ, прафесіянальна абсталяваную разам з BBC для стварэння сучасных аўдыявізуальных праектаў. Глядзіце ў спецыяльным відэа, якія магчымасці дае Медыялабараторыя студэнтам
  • Бясплатна здаць экзамены па замежнай мове, эсэ ці кампазіцыі
  • Даведацца пра ўсё самае важнае пра вучобу ва ўніверсітэце з першых вуснаў

Пры рэгістрацыі да 23 лютага вучні школ і каледжаў, а таксама слухачы курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск) атрымліваюць бясплатную візавую падтрымку.

Рэгістрацыя на іспыты — да 25 сакавіка (уключна).

ВАЖНА! НАЦІСНІ ТУТ, КАБ ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Як прайшлі зімовыя дні адчыненых дзвярэй, глядзіце ў адмысловым відэа.

Што будзе пасля паступлення?

У рамках навучання на абноўленых праграмах ЕГУ студэнты будуць рэгулярна папаўняць асабістае прафесійнае і акадэмічныя партфоліа, якое дазволіць прайсці практыку ў прэстыжных міжнародных арганізацыях, а таксама значна павялічыць магчымасці на рынку працы пасля заканчэння навучання.

Усе студэнты ЕГУ актыўна заклікаюцца да ўдзелу ў міжнародных абменах і практыках па праграме Эразмус+. ЕГУ супрацоўнічае з еўрапейскімі і паўночнаамерыканскімі адукацыйнымі ўстановамі і пашырае спіс курсаў на англійскай мове.

Навучальны план студэнтаў праграм «Візуальны дызайн» і «Еўрапейскае спадчына» выбудоўваецца праз зварот да артэфактаў еўрапейскай культуры. Гэта ўдзел у палявых школах у гарадах, якія адносяцца да фарміравання еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі. Кожны курс навучання студэнты будуць працаваць над асабістым гадавым праектам, прысвечаным гарадам палявой школы: Вільні, Санкт-Пецярбургу, Фларэнцыі і Афінам.

Праграмы навучання спецыялізацый «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» грунтуюцца на звароце да праблематыкі сацыяльных трансфармацый у Беларусі і рэгіёне праз прызму еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі. Спалучаючы курсы агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі з перадавымі профільнымі дысцыплінамі ад практыкуючых спецыялістаў, праграмы фармуюць рознабаковых прафесіяналаў, якія атрымліваюць міжнароднае прызнанне і шырокія магчымасці ў кар’ернай сферы.

Вільня, Літва, код установы 300548028