Фота Марыі Балыш.

Сіноптыкі не прагназуюць істотных змяненняў у наступныя дні, піша БелТА.

У пятніцу, 21 лютага, без істотных ападкаў, днём на захадзе пройдуць мокры снег, дождж. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, умераны. Уначы ад -3 да +3, днём — +3…9.

У суботу, 22 лютага, месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер удзень пераважна на паўночным захадзе парывісты. Уначы ад -2 да +3, днём — +2…8.

«Над Ісландыяй ўжо пачаў фармавацца чарговы вельмі глыбокі і шырокі цыклон. У нядзелю, 23 лютага, у яго арбіту патрапіць і надвор’е ў нашай краіне», — звярнулі ўвагу сіноптыкі.

На большай частцы Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер заходняга напрамку. Мокры снег будзе пераходзіць у дождж. Уначы ад нуля да +5, удзень — +2…8.

На пачатку наступнага тыдня будзе ветрана. У многіх раёнах чакаюцца ападкі. Тэмпературны фон па-ранейшаму будзе павышаным. Да сярэдзіны тыдня вецер сцiхне.

• Текст доступен на языке: Русский