Фота osh.by.

У Ашмянскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне раённай грамадскай арганізацыі «Савет дырэктараў» і кіраўнікоў рэспубліканскага праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», дзе ішла гаворка аб усталяванні ў Ашмянах больш эканомнага і экалагічнага асвятлення.

Праект «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Праект атрымлівае сваю рэалізацыю ў розных кутках краіны, на яго рэалізацыю плануецца выдаткаваць 3500000 еўра. Не абышоў бокам ён і Ашмянскі раён.