Фота stihi.ru.

Падчас перапісу насельніцтва былі кур’ёзныя выпадкі. Напрыклад, чатыры чалавекі назвалі сябе Алай Барысаўнай Пугачовай. З’явіліся і «доўгажыхары» ўзростам 121 год.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева кажа, што ў такіх выпадках яны на слова не верылі. Інфармацыю пра кожнага чалавека, старэйшага за сто гадоў, правяралі ўручную.

У адной з вёсак Брэсцкай вобласці, дзе насамрэч жыве 10 чалавек, прапісалася… 150. Усё таму, што пры запаўненні анкеты анлайн, гэта вёска выпадала ў спісе першай і людзі не шукалі далей патрэбны варыянт. 

• Текст доступен на языке: Русский