Падчас конкурсу. Фота edu.gov.by.

Днямі падвялі вынікі абласнога этапу конкурсу «ТэхнаІнтэлект». У 12 секцыях прадставілі больш за 170 даследчых прац. Дыпломамі адзначылі навучэнцаў з Ільі і Вілейкі. А найбольш пераможцаў – з Маладзечна.

У намінацыі «Радыёэлектроніка» трэцяе месца заняў Мікіта Рабічаў з Радашкавіцкай сярэдняй школы. Педагог – Павел Янчаўскас.

У намінацыі «Мультымедыйныя тэхналогіі» трэцяе месца ў тандэма з Вілейскай гімназіі «Логас» Івана Чычына і Уладзіміра Барысевіча. Педагог – Яўген Мароз.

У намінаці «Авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка» другое месца ў Амелешкі Аляксандры – вучаніцы Маладзечненскай спецыяльнай школы-інтэрната. Кіраўнік – Фёдар Філіповіч.

У намінацыі «Архітэктурны малюнак» трэба было прадставіць творчую працу  «Архiтэктура мiлая сэрцу». Тут другое месца заняла навучэнка Ільянскага аграрнага каледжа Аліна Міхневіч. Кіраўнік – Наталля Таўстыка.

На трэцім месцы ў гэтай жа намінацыі Сяргей Шупляк – вучань Рыгора Мяжуева з Маладзечанскай гімназіі-каледжа мастацтваў.

Чатыры пераможцы з намінацыі  «Кампазіцыя» таксама выхаванцы Рыгора Мяжуева з гімназіі-каледжа. Другое месца тут заняла Лізавета Жалабковіч. А на трэцім – Вікторыя Сільвановіч, Багдан Бурак і Дыяна Пільвінская. Удзельнікі прадстаўлялі творчую працу на тэму  «Уласны жылы дом беларускага архітэктара».