Як нядаўна паведамлялі сіноптыкі, кліматычная зіма сёлета так і не надышла. А вось вясна надыходзіць. І доказ гэтаму – фотаздымкі раслін, якія вылазяць з зямлі, на якіх з’яўляюцца пупышкі і нават кветкі.
Так, на Валожыншчыне з зямлі пачалі вылазіць парасткі півоніі:

На Астравеччыне з’явіліся пупышкі на алычы:

Гаспадар лічыць, што расліна ўжо гатовая зацвісці.
У Радашкавічах набухлі пупышкі на бэзе:

Дзякуючы фотаздымку Уладзіміра Гвозда з Маладзечна мы даведаліся, што ў горадзе ўжо распусцілася вярба.

На Мядельшчыне некаторыя клумбы ўжо з кветкамі. Пачынаюць цвісці стакроткі і мядунка.

А ў Ільі на клубмах ужо пачанаюць з’яўляцца першыя кветкі. Днямі ў адной ільянскай гаспадыні зацвіла прымула. А побач з’явіўся бутон. Фота можна ўбачыць вышэй.
На Вілейшчыну ўвогуле вясна прыйшла раней чым куды. Рамонкі тут цвілі яшчэ ў студзені.

• Текст доступен на языке: Русский