Фота Настассі Уткінай.

На Беларускай АЭС пачалася мэтавая праверка гатоўнасці да завозу свежага ядзернага паліва, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд).

Мэтавую праверку праводзяць для ацэнкі гатоўнасці атамнай станцыі да завозу ядзернага паліва, а таксама для ацэнкі адпаведнасці арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных, у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам.

Мерапрыемства праводзіць спецыяльна сфарміраваная працоўная група Дзяржатамнагляду. У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства праверка можа праводзіцца на працягу 30 дзён.

• Текст доступен на языке: Русский