Ілюстрацыйнае фота vk.com.

Крымінальны інцыдэнт здарыўся ў Валожынскім раёне.

Некалькі чалавек прыехалі з Магілёўскай вобласці ў Івянец, праніклі ў дом да 32-гадовага мясцовага жыхара, сілай вывезлі яго ў лес і збілі.

Такім спосабам кампанія планавала прымусіць пацярпелага вярнуць грашовы доўг.

Аднак у збітага мужчыны грошай не аказалася. Праваахоўнікі дапускаюць, што  крыўдзіцелі выдумалі доўг. Пацярпелы расказаў, што ён сапраўды знаёмы з адным з тых, хто нападаў і напярэдадні прасіў у яго дзвесце долараў ЗША. Той пагадзіўся і, нібыта, перавёў грошы на названы пацярпелым рахунак, аднак па нейкіх прычынах сума на балансе так і не з’явілася. Менавіта таму ў вяртанні было адмоўлена.

Пацярпелага вазілі па навакольных лясах і збівалі. Калі кампанія зразумела, што атрымаць грошы не атрымаецца, ахвяру адпусцілі. Пры першай жа магчымасці мужчына распавёў аб тым, што здарылася супрацоўнікам міліцыі. Пецярых падазраваных, адзін з якіх раней судзімы, затрымалі па месцы жыхарства пры сілавой падтрымцы АМАП. Распачатая крымінальная справа па факце незаконнага пазбаўлення волі.

• Текст доступен на языке: Русский