Фота twitter.com.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі змяніла пастановы аб парадку бягучага рамонту жыллёвага фонду і аб перыядычнасці выканання тэхнічнага абслугоўвання. Афіцыйныя тэксты яшчэ не апублікаваныя, але пра сутнасць змена агенцтву «Минск-новости» расказаў намеснік генеральнага дырэктара «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Цімафей Крэмез.

«Павялічаны пералік работ, якія будуць выконвацца за кошт сродкаў насельніцтва, — сказаў ён. — Фактычна ўсё, што знаходзіцца ў пад’ездзе, а таксама ўваходныя дзверы, будзе рамантавацца за сродкі жыхароў».

Паводле яго, жыхарам давядзецца плаціць за:

  • фарбаванне сцен;
  • аднаўленне канструкцыйных элемэнтаў, у тым ліку дзвярэй і парэнчаў;
  • рамонт шахты і кабіны ліфта;
  • замену ці аднаўленне ручак, петляў, даводнікаў і іншых элемэнтаў дзвярэй і вокнаў;
  • замену разбітых шклопакетаў, калі такія ставіліся пры капрамонце.

Плату за такія работы ўключаць у «жыроўку». Пра некаторыя работы будуць пытацца ў жыхароў, перад тым як іх праводзіць: напрыклад, «калі небяспекі няма, але памяняць дзверы не зашкодзіла б».

• Текст доступен на языке: Русский