Авен. Вам важна быць лідарам, і ў вас ёсць усё, каб ім быць. Калі займаецеся бізнесам, то можаце дасягнуць значных вышынь.  Вам не трэба нічыя падтрымка, цалкам хапае сваёй энергіі і энтузіязму.

Цялец. Вы сур’ёзныя і грунтоўныя. І да працы ставіцеся з усёй адказнасцю. Складана знайсці больш надзейнага працаўніка. Калі пачынаеце новую справу, патрэбны час, каб разагнацца. Затое такі падыход дазваляе падрыхтавацца да таго, каб наладзіць справу.

Блізняты. Вас лёгка зацікавіць новай ідэяй. Вы лёгка знаёміцеся з людзьмі, падтрымліваеце і наладжваеце з імі сувязі. Вы вельмі творчыя і не выносіце руціну і манатоннасць. У бізнесе важна, каб дзейнасць была звязаная з людзьмі.

Рак. Часам можа падавацца, што Ракі спакойныя, але на самой справе гэта тонкія псіхолагі, актыўныя дзеячы і прадпрымальныя работнікі. Дзякуючы інтуіцыі яны могуць нават самую безнадзейную справу падняць да перспектыўнага ўзроўню. Самае галоўнае для вас – прыязная атмасфера.

Леў. Вы выдатныя ў арганізатарскай працы, любіце быць навідавоку. Выдатна расказваеце пра свае ідэі і захопліваеце імі іншых. Вы можаце дасягнуць поспеху ў галінах палітыкі, мастацтва, забаў.

Дзева. Вы незаменныя ў сур’ёзных праектах. Ваш аналітычны розум, дэталёвы разгляд усіх складнікаў, акуратнасць і дакладнасць дапамагаюць выканаць любую задачу найлепшым чынам.

Шалі. Вы лепш за іншых можаце заключаць здзелкі, наладжваць партнёрскія адносіны, шукаць кампрамісы. Вам з лёгкасцю ўдаецца рэалізаваць сябе ў сферы гандлю, абслугоўвання, права. Вы цэніце ўсё прыгожае.

Скарпіён. Вы выдатна ўмееце рабіць тую працу, якая пакідае выканаўцу ў цені. Вы лепш за іншых выконваеце канфідэнцыяльныя заданні. Да працы ставіцеся як да ваенных загадаў –дакладна і ў час. Можаце працаваць у экстрэмальных умовах.

Стралец. Вы можаце надоўга засяроджвацца на адной ідэі, увасабляць важную агульначалавечую задачу. Важна, каб пасада і праца былі прэстыжнымі. З задавальненнем робіце свет лепшым, таму вы – выдатныя спонсары і ўдзельнікі дабрачыннасці.

Казярог. Падзеі вашага жыцця ідуць па дакладным плане. Уважлівыя да заданняў, за даплату гатовыя працаваць больш за рабочы дзень. Складана ідзяце на кампрамісы.

Вадалей.  Вы любіце эксперыментаваць, даследаваць і знаходзіць новае. Вас пастаянна прыцягваюць новыя гарызонты. Не церпіце ціску на сябе, важна, каб у кампаніі была актыўная праца. Не імкняцеся кіраваць, важна, каб заўсёды было цікава.

Рыбы. Эмацыйны і летуценны знак. Каб адчуваць сябе ўпэўнена, вам важна мець аднадумцаў. Найлепш раскрываецеся ў сферах мастацтва. Слабы момант Рыб – фінансы. З імі патрэбная дапамога.

• Текст доступен на языке: Русский