Ілюстрацыйнае фота uriston.com.

Здарэнне адбылося ў сераду, 19 лютага, на вуліцы Незалежнасці каля васьмі вечара.

57-гадовы маладзечанец ехаў на «Форд Транзіт». Пры левым павароце мужчыне не справіўся з кіраваннем. Бус з’ехаў у кювет і лёг на бок, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Спецыяльная працэдура паказала, што мужчына быў нецвярозы. У дачыненні да кіроўцы склалі пратаколы. Яму пагражае штраф ад  1 350 да 2 700 рублёў з пазбаўленнем права кіраваць аўтамабілем на тры гады.

• Текст доступен на языке: Русский