Фота pixabay.com.

Следчыя шукаюць абставіны смерці трохмесячнага дзіцяці ў Баранавічах, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк, піша tut.by.

20 лютага 32-гадовы жыхар Баранавічаў быў дома са сваім трохмесячны сынам.  Яго жонка ў гэты час са старэйшым дзіцем была ў Мінску – повезла таго на прыём да доктара.

Вярнуўшыся дадому каля 15.15, жанчына ўбачыла мужа, які спаў на канапе.  Падняўшы мужчыну, яна знайшла пад ім дзіця без прыкмет жыцця.  Па выніках агляду бацька быў п’яны – 1,4 праміле. Па факце гібелі дзіцяці следчыя праводзяць праверку.