Мерапрыемства пройдзе 6 сакавіка ў музычным каледжы імя Агінскага.
Спачатку оперу планавалі паставіць у драмтэатры, але вырашылі перанесці на пляцоўку каледжа.
Калі вы купілі білет на прэм’еру ў касе драмтэатра, проста прыходзьце з гэтым білетам на оперу, але ў каледж. Калі вы яшчэ не набылі білет, можаце набыць у касе драматычнага тэатра.
Такім чынам, білеты прадае драмтэатр, а опера адбудзецца ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага.