Фота pixabay.com.

У Баранавічах выпадкова загінула малое дзіця. Пра гэта паведамляе газета «Наш Край» са спасылкай на свае крыніцы ды на сведкаў затрымання вінаватага.

Трагедыя здарылася 20 лютага ў адным з дамоў у баранавіцкім мікрараёне Бараўкі. Маці ездзіла па справах у Мінск, а калі вярнулася, то знайшла мужа ў ложку п’яным. Мужчына ляжаў на мёртвым дзіцяці.

Жанчына выклікала міліцыю і хуткую. Мужчыну затрымалі. Сямʼя, у якой адбылася трагедыя, шматдзетная. У ёй выхоўваецца яшчэ чацвёра дзяцей.

• Текст доступен на языке: Русский