Гаспадары і госці. Фота забяспечанае работнікамі каледжа.

18 лютага ў Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы зладзілі сустрэчу з воінамі-інтэрнацыяналістамі.

На сустрэчу з навучэнцамі прыйшлі Валеры Сакаленка, Міхаіл Пякарскі, прадстаўнікі ДТСААФ Васіль і Зінаіда Гулецкія.

Навучэнцы даведаліся ад гасцей пра ваенныя падзеі ў Афганістане. У гонар запрошаных правялі турнір па валейболе паміж вучнямі Залескай школы і навучэнцамі каледжа. Удзельнікі атрымалі падарункі.

Мурапрыемства зладзілі супрацоўніцы каледжа Вікторыя Вашынка і Святлана Валовік.

• Текст доступен на языке: Русский