Дар'я Ліс. Фота са старонкі Дар'і ў facebook.com.

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Пра газету распавядае наша чытачка, журналіст-фрылансер, жыхарка Залесся Дар’я Ліс.

– «Рэгіянальная газета» – тое выданне, якое ўжо 25 год працуе ў нашым рэгіёне, звяртаючы ўвагу на навіны, пішучы пра культуру, літаратуру, а галоўнае – пра цікавых і неардынарных людзей.

Газета стварае і падтрымлівае культурніцкі асяродак, якога так не хапае ў малых гарадах і мястэчкай, асабліва ў Смаргоні, дзе няма свайго незалежнага выдання. Дзякуй.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.