У Дзень роднай мовы «Мова Нанова» прадставіла тэставую версію новай унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы — www.uroki.movananova.by. Унікальнай, бо ўсе матэрыялы аўтарскія, створаныя выкладчыкамі курсаў «Мова Нанова» Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.
Цяпер даступныя 10 урокаў, паступова будуць з’яўляцца новыя і новыя.
Кожны ўрок мае пяць частак: лексіка, тэст па лексіцы, граматыка, тэст па граматыцы, цікавінкі.
Добра прачытаўшы матэрыялы, мусіце прайсці тэсты без праблем. У кожным тэсце аўтаматычна падлічваецца колькасць правільных адказаў.
Гэта дэма-версія платформы, таму дапамажыце стваральнікам у тэставанні ўрокаў і выяўленні абдруковак, недакладнасцяў і тэхнічных праблем. Дасылайце ўсё заўважанае на movananova.by@gmail.com, можна разам са скрыншотамі. У тым ліку скрыншоты, калі кантэнт выглядае недакладна на экране розных мабільных прыладаў. Стваральнікі вельмі хацелі паказаць гэтую старонку ў дзень роднай мовы, таму такія рэчы магчымыя.
Гэтая анлайн-платформа ўбачыла свет дзякуючы працы праграмістак Ірыны Прановіч і Кацярыны Дзібук. Яны за вельмі кароткі тэрмін стварылі прадукт, які мусіць дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы.