Фота schukar.info.

Для большасці насельнікаў рэк і азёр вясна — час нерасту. Раней за іншых відаў рыб нераст надыходзіць у шчупака.

Шчупакі адкладаюць ікру ў прыбярэжных зонах вадаёмаў і ў поймах рэк, пры гэтым становячыся безабароннай перад чалавекам.

Для стварэння найбольш спрыяльных умоў для нерасту, Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 1 сакавіка па 15 красавіка на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака.

У гэты час лавіць шчупака забаронена. Рыбу, якая выпадкова трапіла на кручок, неабходна адпусціць назад у вадаём. Тэрміны забароны на лоўлю шчупака не пераносяцца і не змяняюцца ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Штраф прад’яўляецца ў трайным памеры, для шчупака ён складзе 9 базавых велічынь — 243 рублі за адну асобіну.

Да 31 сакавіка дзейнічае забарона на лоўлю сома, а 28 лютага заканчваецца забарона на лоўлю ментуза звычайнага.