Фота habr.com.

Пажар здарыўся каля 18.30 ў вёсцы Дзягілі Слабадскога сельсавета на Мядзельшчыне.

Паведамлялі, што гарыць жылы дом на вуліцы Цэнтральнай. Дом быў драўляны, электрычнасць праведзеная.

– Падчас пажару гаспадар быў на працы. Дома была яго 60-гадовая сужытніца, пенсіянерка. Жанчына сама выпаўзла з дома. Але атрымала апёкі галавы, шыі, тулава, кісці. Усяго – 22% апёкаў. З дыягназамі апёкавая хвароба і апёкавы шок пацярпелую забралі ў Мядзельскую ЦРБ. Цяпер яна ў рэанімацыі ў цяжкім стане, – расказала карэспандэнту інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.

Падчас пажару агонь знішчыў дах, часткова – маёмасць, закураныя сцены. Разглядаюць дзве версіі здарэння: неасцярожнасць пры курэнні або наспраўнасць электрапрыбораў.

• Текст доступен на языке: Русский