Так выглядаў пашкоджаны ветрама цялятнік. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

Пра гэта 23 лютага каля дзесяці гадзін паведаміў маладзечанскім выратавальнікам намеснік дырэктара прадпрыемства «Відзеўшчына».

З даху цялятніка, што знаходзіцца ў аграгарадку Відзеўшчына, што ў Красненскім сельсавеце, вецер сарваў 70 лістоў шыферу і 40 квадратных метраў абрашоткі, паведамілі ў Маладзечанскім ГРАНС. Пацярпелых няма.

Па дадзеных Валожынскай метэастанцыі, ад вечара 22 лютага да раніцы 23 лютага зафіксавалі парывы ветру да 15 метраў у секунду.

МНС нагадвае меры бяспекі пры моцным ветры і дзеянні пры штармавым папярэджанні:

  • Шчыльна зачыніце і ўмацуйце ўсе дзверы і вокны. На шкло наляпіце крыж- накрыж палоскі пластыру (каб не разляталіся аскепкі)
  • Падрыхтуйце запас вады і ежы, медыкаментаў, ліхтарык, свечкі, газавую лямпу, прыёмнік на батарэйках, дакументы і грошы
  • Адключыце газ і электрычнасць
  • Прыбярыце з балконаў (з двароў) прадметы, якія можа знесці вецер
  • У вясковым доме перабярыцеся ў найбольш прасторную і трывалую яго частку, а лепш за ўсё – у склеп.

Калі моцны вецер заспеў вас на вуліцы

  • Трымайцеся далей ад будынкаў, высокіх слупоў, дрэў, рэкламных шчытоў, мачтаў, апор і электрапровадаў
  • Нельга знаходзіцца на мастах, пуцеправодах, эстакадах, у месцах захоўвання лёгкаўзгаральных і атрутных рэчываў
  • Хавайцеся пад мастом, жалезабетонным навесам, у склепе. Можна легчы ў яму або любое паглыбленне. Вочы, рот і нос абараніце ад пяску і зямлі
  • Нельга залазіць на дах і хавацца на гарышчы
  •  Калі вы едзеце на машыне па раўніне, спыніцеся, але не пакідайце аўтамабіль. Шчыльна зачыніце яго дзверы і вокны. Падчас снежнай буры атуліце чым-небудзь рухавік з боку радыятара. Калі вецер нямоцны, можна час ад часу разграбаць снег з аўтамабіля, каб не апынуцца пахаваным пад тоўстым пластом снегу
  • Калі вы ў гарадскім транспарце, неадкладна пакіньце яго і шукайце прытулак
  •  Калі стыхія заспела вас на ўзвышаным або адкрытым месцы, бяжыце (паўзіце) у бок якой-небудзь хованкі, якая магла б пагасіць сілу ветру, але беражыцеся галінак і дрэў, што могуць падаць
  • Калі вецер заціх, не выходзьце адразу з хованкі, бо праз некалькі хвілін шквал можа паўтарыцца
  • Захоўвайце спакой і не панікуйце, дапамажыце пацярпелым

Як паводзіць сябе пасля стыхійных бедстваў

  • Выходзячы з хованкі, паглядзіце – ці няма навіслых прадметаў і частак канструкцый, абарваных правадоў
  • Не ўключайце газ і электрычнасць да таго часу, пакуль спецыяльныя службы не правераць стан камунікацый
  • Не карыстайцеся ліфтам
  • Не заходзьце ў пашкоджаныя будынкі, не падыходзьце да абарваных электраправадоў
  • Дарослае насельніцтва павінна дапамагаць ратавальнікам.

 

• Текст доступен на языке: Русский