У нядзелю, 23 лютага, каля 20:30 у Маладзечне адбылося ДТЗ.

Кіроўца «Фольксваген Транспарцёр» на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец — Суміцкага — Таміліна пры павароце налева не саступіў дарогу аўтамашыне «БМВ», якая рухалася ў сустрэчным напрамку на дазваляльны сігнал святлафора.

У бальніцу дастаўлены кіроўца «БМВ», мясцовы жыхар, а таксама кіроўца і двое пасажыраў «Фальксвагена»: грамадзяне Ірландыі, зарэгістраваныя ў Вілейцы.