Фота youtube.com.

Ад 24 лютага і на працягу ўсяго нераставага перыяду Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць маштабную кампанію па канфіскацыі браканьерскіх сетак.

Грамадзянам прапануюць добраахвотна здаць наяўныя ў іх сеткі, сеткавыя матэрыялы і прылады. Пры гэтым, прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лоўлі іх не будуць. У перыяд вясновага нерасту лоў рыбы сеткамі нясе найбольшую шкоду прыродзе. Шкода вылічаецца з парушальнікаў у патройным памеры.

Таму інспектары імкнуцца адбіраць браканьерскія прылады да таго, як яны патрапяць у вадаём, а іх гаспадары нажывуць праблемы і фінансавыя абавязацельствы.

Адказнасць за захоўванне секаматэрыялаў і гандаль імі прадугледжаная артыкулам 15.36 Каап Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да фізічных асоб санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае ад 135 да 1 350 рублёў штрафу. А ў дачыненні да прадпрымальнікаў – ад 270 да 5 400 рублёў.

Нягледзячы на тое, што заканадаўчая норма, якая забараняе захоўванне і рэалізацыю сетак дзейнічае ўжо больш за два гады, не ўсім вядома, што нават старыя дзедаўскія сеткі, якія вісяць на гарышчы, могуць стаць прычынай для разбору.

Здаць сеткі можна без наступстваў пры ўмове добраахвотнасці. Па пытаннях добраахвотнай здачы, грамадзяне могуць звярнуцца ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне +375(17)975-07-40 альбо ў любую іншую міжраённую ці абласную інспекцыю, а таксама на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь +375(17)390-00-00. Загадзя дзякуем за супрацоўніцтва.

• Текст доступен на языке: Русский