Яўген Булойчык. Фота mlyn.by.

Начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык распавёў пра сітуацыю з аб’яднаннем «Маладзечна» і «Андэрдога».

— Удзел у першай лізе патрабуе пэўных фінансавых выдаткаў. Кіраўніцтвам раёна прынята рашэнне разгледзець магчымасць аб’яднання двух клубаў. Зрабіць дзяржаўна-прыватнае партнёрства. Падтрымліваю гэта. Разлічваць толькі на бюджэтныя сродкі абсалютна няправільна.

Самае галоўнае — гэты клуб пры нармальным бюджэце здольны паказваць нармальны вынік у Першай лізе. Зараз адпрацоўваюцца юрыдычныя і фінансавыя пытанні. Калі ўсё вырашыцца? Думаю, у бліжэйшыя два дні.