Фота прэс-служба Дынама-Маладзечна.

Дынамаўцы завяршылі трыма перамогамі выяздную серыю. За пяць дзён падапечныя перамаглі «Металург», «Гомель» і «Нёман».

А ўжо 27 лютага стартуе ¼ фінальная стадыя чэмпіянату розыгрышу Кубка прэзідэнта. Супернікам нашай каманды стаў «Гомель». Серыя працягнецца да чатырох перамог адной з каманд.

Першыя дзве гульні нашы хакеісты правядуць на родным лёдзе 27 і 28 лютага. Пачатак гульняў у 19.00.

Прыходзьце падтрымаць каманду свайго горада, хлопцам вельмі патрэбна ваша падтрымка.