Фота reform.by.

24 лютага на могілках у горадзе Уральску, у Казахстане, эксгумавалі рэшткі беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка), паведамляе kp.by. Тут у 1941 годзе Бядуля памёр у эвакуацыі. 

Работы па эксгумацыі і вяртанні праху класіка на радзіму па даверанасці сына Змітрака Бядулі, Яфіма Плаўніка, праводзіць кіраўнік дабрачыннага фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега. 26 лютага прах класіка павязуць у Беларусь.

Нагадаем, што Змітрок Бядуля звязаны з Вілейшчынай. Будучы пісьменнік па жаданні бацькі вучыўся ў ільянскім ешыбоце на яўрэйскага святара (рабіна) ад 1899 да 1901 год. Сюды ён перайшоў з даўгінаўскага ешыбота, бо ад Ільі да роднай вёскі Пасадзец, што на Лагойшчыне, было бліжэй і зручней дабірацца. У Ільі разам з іншымі прыезжымі навучэнцамі Самуіл харчаваўся ў сем’ях мясцовых яўрэяў.

У 2016 годзе ў двары Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця устанавілі мемерыяльную дошку ў гонар пісьменніка.

 

• Текст доступен на языке: Русский