Ацяпляльны кацёл выбухнуў у гаражы ў Ашмянах

24 лютага ў 11:25 у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага РАНС паступіла паведамленне аб выбуху ацяпляльнага катла ў гаражы па вуліцы Садовай у Ашмянах.

Ацяпляльны кацёл з вадзяным контурам на цвёрдым паліве быў усталяваны ў памяшканні гаража. Як аказалася, гаспадар падпаліў цвёрдапаліўны кацёл, а сам з’ехаў па справах у горад, а калі вярнуўся, то выявіў разбураныя сцены гаража і разарваны кацёл.