Смаргонка Зофія Войтка са сваімі вырабамі. Фота shliah.by.

27 лютага ад 11.30 да 13.00 у Смаргоні правядуць кірмаш вакансій.

Мерапрыемства зладзяць у аддзеле дзяржслужбы занятасці Смаргонскага райвыканкама. Будуць удзельнічаць арганізацыі раёна, якія маюць шмат вакансій, паведамляюць у райвыканкаме.

У рамках кірмаша правядуць выставу вырабаў Зофіі Войтка – расмесніцы з Залесся. У 2018 годзе жанчына атрымала субсідыю на адкрыццё рамесніцтва.

Тэлефоны для даведак: (8 01592) 24714; 46897.