Ілюстрацыя lit-bel.org.

Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў апублікаваў спіс кніг, якія прэтэндуюць на літаратурную прэмію Наталлі Арсеньевай.

У спісе – кніга «Запрашэнне». Яе аўтар – паэтка і журналістка, ураджэнка Маладзечна Ніна Лістота. «Запрашэнне» – дэбютны зборнік вершаў паэткі. Кніга выйшла ў 2019 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч».

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

• Текст доступен на языке: Русский