Аварыя здарылася 23 лютага раніцай.
Муж і жонка ехалі з вёскі Седзіца на аўтамабілі «Форд». За рулём была 29-гадовая жонка. Калі падчас руху з левага пярэдняга кола вырвала шаравую апору, жанчына не справілася з кіраваннем, паведамілі ў Вілейскім РАУС.
Аўтамабіль занесла ў кювет, паламалася агароджа. Кіроўца сама выклікала работнікаў ДАІ. Калі тыя прыехалі, паведаміла, што села за руль не цвярозай.
На жанчыну склалі некалькі пратаколаў. Ёй пагражае штраф і пазбаўленне правоў кіравання на тры гады.
• Текст доступен на языке: Русский