Шталаг-342. Фота Планета Беларусь.

Сёлета плануюць пачаць рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса «Шталаг-342» , што ў Маладзечне.

Для гэтага будзе адпаведнае фінансаванне.

Нагадаем, што маладзечанскі «Шталаг-342» падчас Другой сусветнай месціўся на тэрыторыі былой настаўніцкай семінарыі.

Сёння пры маладзечанскай сярэдняй школе №5 працуе клуб «Пошук». Больш за 20 год вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў адшукваюць тых, чые родныя загінулі ў лагеры. За гэты час знайшліся тысячы імёнаў людзей.

Мемарыяльны комплекс «Шталаг-342» на месцы былога лагера пабудавалі ў 1995 годзе. Архітэктар – Леанід Левін.

• Текст доступен на языке: Русский