«Прэсбол» паведамляе, што аб’яднаную каманду «Маладзечна» і «Андэрдога» ўзначаліць расійскі спецыяліст Сяргей Бойка.
Таксама «Прэсбол» піша, што будучая каманда, магчыма, будзе выступаць у Першай лізе.
На заходзе СССР Бойка гуляў у лідскім «Абутнік». У 1990-х — у мінскім «Тарпеда» і «Славіі».
У якасці трэнера ён працаваў у расійскай ПФЛ (Д3), а з ліпеня па верасень 2019 гада працаваў у армянскім «Арараце».

Трэнерскі штаб «Маладзечна» і большасць футбалістаў выказваюць сумневы, што іх бачаць паўнавартаснай часткай новага праекту.
Ёсць верагоднасць, што каманда перадыслакуюцца ў Баранавічы і будзе выступаць пад аднайменнай шыльдай у Другой лізе.