Фота Андрэя Рагінскага.

У рэпартажы праграмы «Спорт-кадр» распавядаюць пра становішча маладзечанскага клубу.

— Яны апошнія пераможцы Кубка БССР, — распавядае вядучы «Спорт-кадру». — Футбольная каманда існуе ў Маладзечне з 1949-га пад рознымі назвамі. У 1963-м  маладзечанскія хлопцы ўзялі золата БССР. Пасля развалу Саюзу мясцовая каманда яшчэ доўга гуляла ў вышэйшай лізе, але ў 2003-м пачаўся заняпад, які доўжыцца і зараз. У мінулым сезоне «Маладзечна» займае трэцяе месца ў другой лізе і атрымоўвае прапанову згуляць у першай. Хлопцы пачалі падрыхтоўку да сезона з надзеяй на светлую будучыню, але зімой вакол клуба больш скандалаў, чым добрых навін.