Вырабы навучэнцаў каледжа. Фота minsk-region.gov.by.

У Маладзечанскім дзяржаўным каледжы працуе вучнёўская бізнес-кампанія.

Дзяўчаты шыюць фартухі, рабочую форму, пакрывалы ў тэхніцы пэчварк і пасцельную бялізну. А хлопцы ствараюць драўляныя прадметы: лыжкі, лапаткі і кухонныя дошкі. З металу збіраюць садовую мэблю, інтэр’ерныя ўпрыгажэнні. За сваю працу пасля заняткаў навучэнцы атрымліваюць заробак.