25 лютага каля пяці раніцы ў Ашмянскі РАНС патэлефанаваў жыхар вёскі Цялежышкі. Ён паведаміў пра пажар ў суседнім падворку.
Калі прыехалі выратавальнікі, унутры дома было густое задымленне. Пры правядзенні разведкі ў пакоі на падлозе работнікі РАНС знайшлі гаспадара без прыкмет жыцця. Высветлілася, што 66-гадовы мужчына жыў адзін, курыў.
Агонь знішчыў веранду, пашкодзіў дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Прычыну высвятляюць. Асноўная версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Праверку па факце смерці праводзіць Ашмянскі раённы аддзел следчага камітэта.
• Текст доступен на языке: Русский